Кветкі -
Навіны кветак
|
Сёння, прыйшлі чарговыя "навіны кветак і букетаў" з суседняй з намі Украіны. Улады крымскага паўвострава вырашылі прыцягнуць дадатковых турыстаў за кошт правядзення кветкавых фестываляў, выстаў і палёў. Кіраўнікі хочуць наладзіць у будучым годзе экспарт кветак.
У Крыму будуць часцей праводзіцца фестывалі кветак
Улады ўкраінскага Крыму лічаць, што кветкавыя поля і фестывалі могуць прыцягваць у рэгіён турыстаў не менш, чым на кветкавыя фестывалі ў суседнюю Польшчу. Прычым выгаду яны бачаць з некалькіх бакоў. З аднаго - такая рэклама абавязкова прыцягне ў Крым аматараў кветак з усяго свету. І з іншага - у Крыму больш не будзе перабояў з уласнымі кветкамі, якія можна будзе і самім выкарыстоўваць, і экспартаваць кветкі. Сёння на кветкавым рынку Крыму пануюць замежныя кветкі. Аднак мясцовыя кіраўнікі лічаць гэта ў корані няправільным. Кіраўнікі ўкраінскага паўвострава кажуць: Крым і сам можа цалкам задавальняць ўнутраны попыт спажыўцоў на кветкі. Для гэтага неабходна ўжо сёння пачаць падрыхтоўку да балю кветак - фестывалю цюльпанаў, які Крым плануе правесці ўжо ў наступным годзе. Тады ўжо праз год хоць бы цюльпаны у Крыму будуць сапраўды прадавацца толькі свае. |